Новы лімітаваны гатунак «Аліварыя Калядная Зорка» — напой да зімніх святаў

Опубликовано в Новости - Новости пива и безалкогольных напитков

Новы лімітаваны гатунак «Аліварыя Калядная Зорка» — напой да зімніх святаў - carbofood.ruААТ «Аліварыя» прапанавала спажыўцам сезонны гатунак  «Аліварыя Калядная Зорка». Ён выпушчаны лімітаванай серыяй (18 тыс. дал) спецыяльна да зімніх святаў. Гэта адмысловае цёмнае піва з карамельным смакам і ноткай калядных спецый. У «букеце» водару адчуваюцца традыцыйныя для калядных напояў духмяныя спецыі – каляндра, гваздзіка, карыца.

«Піва адносіцца да сегмента прэміяльных гатункаў і не мае аналагаў сярод сартоў, якія прадаюцца на тэрыторыі Беларусі», — гаворыцца ў рэлiзе кампанii.

Характарыстыкі піва «Аліварыя Калядная Зорка»:

Разліў: выпускаецца ў шкляных бутэльках аб’ёмам 0,5 л.

Пачатковая шчыльнасць: 13,0%
Алкаголь: 4,8%
Тэмпература падачы: 10–13°С.

Узімку гатунак лепей ужываць падагрэтым з мёдам і лімонам.

Еще про пиво и безалкогольные напитки